Алена Зяленская адмовілася прысутнічаць на звароце Байдэна да Кангрэса, каб не сядзець побач з Юліяй Навальнай
6.03.2024 / 10:6
План Белага дома быў у тым, што фота абедзвюх жанчын, кожная з якіх з'яўляецца сімвалам супраціву Пуціну, «стане магутным фонам для выступу».
Алена і Уладзімір Зяленскія і Джо й Джыл Байдэн у Вашынгтоне ў верасні 2023 года. Фота: Susan Walsh / AP
Алена Зяленская адмовілася прысутнічаць на звароце Байдэна да Кангрэса ў гэты чацвер, куды яе запрасіў Белы дом, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на Washington Post
Прычына — жонку прэзідэнта Украіны збіраліся пасадзіць побач з удавой Аляксея Навальнага Юліяй. План Белага дома быў у тым, што фота абедзвюх жанчын, кожная з якіх з'яўляецца сімвалам супраціву Пуціну, «стане магутным фонам для выступу прэзідэнта Байдэна».
Але прысутнасць Навальнай «выклікала дыскамфорт ва ўкраінцаў» з-за даўнішніх слоў яе мужа аб «расійскім» статусе Крыма, заявілі газеце крыніцы ў Кіеве.
Чытайце таксама:
Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць
Хрыста Грозеў: Забойствы крытыкаў Пуціна могуць працягнуцца
Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага
У Маскве развіталіся з Аляксеем Навальным. Людзі скандавалі: «Пуцін — забойца!»