Беспілотнікі паспяхова атакавалі горна-абагачальны камбінат у Курскай вобласці
Беспілотнік атакаваў Міхайлаўскі горна-абагачальны камбінат у Жалезнагорску Курскай вобласці. БПЛА трапіў у рэзервуар з палівам.
06.03.2024 / 10:50
«Сёння ў выніку атакі ўкраінскага беспілотніка ў Жалезнагорскім раёне ўзнік пажар на складзе ГЗМ. Гарыць рэзервуар з палівам, пацярпелых няма. На месца выехалі аператыўныя службы», — паведаміў губернатар вобласці Раман Старавойт.
Міхайлаўскі горна-абагачальны камбінат — адно з найбуйнейшых у Расіі прадпрыемстваў па здабычы і ўзбагачэнні жалезнай руды. Належыць кампаніі мільярдэра Алішэра Усманава.
Чытайце таксама:
«Магура» — украінская зброя, якая нішчыць расійскі флот
У Белгарадскай вобласці гарыць нафтабаза, якую атакавалі дронамі