Польская прастытутка зарабіла каля 5 млн даляраў + фота

Падатковая служба прымусіла афіцыйна беспрацоўную жыхарку Катавіцаў выплаціць падаткі памерам 2,3 млн злотых.

12.01.2010 / 15:30

Падатковая служба прымусіла афіцыйна беспрацоўную жыхарку Катавіцаў выплаціць падаткі памерам 2,3 млн злотых ($820 тыс.).

Прыбытак жанчыны ад заняткаў прастытуцыяй ацэньваецца ў 13,7 млн злотых (4,86 млн даляраў).

Кабета заявіла, што ў яе былі вельмі шчодрыя кліенты. Так, адзін з іх заплаціў ёй больш за 5 млн злотых у перыяд з 1997 па 2002 год.