Мінадукацыі плануе скараціць набор абітурыентаў у мінскія ВНУ
Набор абітурыентаў у сталічныя ВНУ будзе скарачацца, а ў рэгіянальныя — наадварот, падтрымлівацца. Пра гэта на калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама 5 сакавіка расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
06.03.2024 / 16:53
Адначасова са скарачэннем набору ў ВНУ сёлета павялічыцца колькасць месцаў ва ўстановах для атрымання сярэднеспецыяльнай адукацыі. Таксама плануецца зменшыць колькасць платных месцаў у ВНУ і павялічыць месцы на бюджэт.
«Медалісты маюць проста беспрэцэдэнтныя магчымасці — паступленне ў ВНУ без экзаменаў, у сталічныя — на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, — зазначыў Іванец. — Сёлета мы пашырылі пералік. Раней шмат у чым гэта былі спецыяльнасці, непапулярныя ў абітурыентаў. Мы змяняем падыходы і паварочваемся тварам да маладых людзей».
Раней Іванец прапанаваў у некалькі разоў падвысіць памер кампенсацыі за неадпрацоўванне размеркавання па сканчэнні ВНУ. Такія захады, на думку чыноўніка, мусяць паспрыяць замацаванню кадраў на працоўных месцах.
Чытайце таксама:
Падрыхтоўка сілавікоў у ВНУ вырасла на 20%. Міністр адукацыі распавёў пра змены ў сістэме
Міністр адукацыі расказаў, як зменіцца прыём у дзіцячыя садкі
Мінадукацыі паабяцала навучальным установам «сур'ёзную рэвізію»