У Гродне заўважылі белую варону ВІДЭА
У адным з двароў Гродна мінакі заўважылі варону белага колеру. Яна спакойна гуляла сярод сваіх шэрых родзічаў на фоне нядаўна выпаўшага снегу.
06.03.2024 / 17:53
Нетыповая афарбоўка птушкі выкліканая недахопам пігмента меланіну. Акрамя таго, такія птушкі маюць парушэнні слыху і зроку, а суродзічы звычайна іх не прызнаюць. Менавіта з таго і пайшоў фразеалагізм «белая варона».
Чытайце таксама:
Элегантнае рашэнне: незвычайныя «кватэры» для буслоў ствараюць у Брэсце