Затрыманы Барыс Хамайда

хроніка апазіцыі

Чалавек выйшаў на плошчу, каб пачаць збор сродкаў у падтрымку арыштаванага Сяргея Каваленкі.

12.01.2010 / 15:46

На цэнтральнай плошчы Віцебска сёння быў затрыманы актывіст партыі КХП‑БНФ Барыс Хамайда. Чалавек выйшаў на плошчу, каб пачаць збор сродкаў у падтрымку арыштаванага Сяргея Каваленкі.

Затрымліваў Хамайду АМАП. Цяпер сп.Барыс знаходзіцца ў Чыгуначным РУУСе Віцебска. Паплечнікі мяркуюць, што Барыса Хамайду будуць дапытваць па справе Каваленкі.

ЗП