Гомельскі ваенкамат расказаў, як будуць выглядаць SMS-позвы

Прыклады SMS-апавяшчэння ваеннаабавязаных распрацавалі ў Беларусі. Пра гэта даведаўся Флагшток з тэндару, абвешчанага вайсковым камісарыятам Гомельскай вобласці.

07.03.2024 / 16:17

Да апублікаванай на электроннай гандлёвай пляцоўцы закупкі «забеспячэнне апавяшчэння абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязі з дапамогай накіравання SMS-паведамлення» на суму адна тысяча рублёў прымацаваны дакумент за подпісам ваенкама Андрэя Крываносава.

У ім гаворыцца, што арыенціровачныя тэрміны ажыццяўлення закупкі — люты—сакавік 2024 года. А ў самым тэндары паказаны тэрмін пастаўкі — з 1 красавіка па 31 снежня 2024 года.

Таксама апублікаваныя патрабаванні да паслугі. SMS ад ваенкамата павінны быць накіраваны ў трох выпадках:

У апошнім выпадку тэкст SMS будзе выглядаць так.

«Вам належыць неадкладна з'явіцца па адрасе, указаным у мабілізацыйным загадзе (у вайсковы камісарыят)».

У канцы лютага Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў законы па пытаннях нацбяспекі. Цяпер сотавыя аператары абавязаны прадастаўляць ваенкаматам і абласным упраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных.

Так можа выглядаць SMS-позва ў адпаведнасці з данымі дзяржзакупкі (візуалізацыя Флагштока)

Гэта зроблена, каб высылаць SMS-позвы. Такія паведамленні будуць лічыцца афіцыйным паведамленнем. У адпаведнасці з законам, прававыя наступствы ўзнікаюць з моманту дастаўкі паведамленні.

Nashaniva.com