Прэм'ер Грэцыі пракаментаваў расійскі ўдар па Адэсе, калі ён там знаходзіўся з Зяленскім

Прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс падчас свайго выступу на канферэнцыі Еўрапейскай народнай партыі накіраваў паведамленне Крамлю пасля таго, як стаў сведкам расійскага ракетнага ўдару па Адэсе.

08.03.2024 / 11:32

Кірыякас Міцатакіс. Фота: AP Photo/Rafiq Maqbool

«Вы нас не палохайце, мы працягнем падтрымліваць Украіну і яе выдатных грамадзян столькі, колькі спатрэбіцца. І, вядома, мы застанемся цалкам адзінымі ў гэтым рашэнні», — сказаў Міцатакіс.

Ён падкрэсліў, што ЕС пасылае выразны сігнал аб тым, што ніякае парушэнне міжнароднага права, тэрытарыяльнай цэласнасці або змяненне межаў сілай не будзе прынята Еўропай.

Пазаўчора Кірыякас Міцатакіс знаходзіўся ў Адэсе з Уладзімірам Зяленскім, калі па горадзе быў нанесены расійскі ўдар. Ракета ўпала за 150 метраў ад месца, дзе былі Зяленскі і Міцатакіс.

Чытайце таксама:

Расія ўдарыла па Адэсе, калі там былі Зяленскі і прэм'ер Грэцыі

Грэцыя стала першай праваслаўнай краінай, якая ўзаконіла аднаполыя шлюбы

Стала вядома, у якіх еўрапейскіх гарадах найбольш небяспечна знаходзіцца

Nashaniva.com