Латвія заклікала грамадзян адмовіцца ад паездак у Расію

Латвійцаў, якія знаходзяцца ў Расіі, МЗС просіць пакінуць яе тэрыторыю як мага хутчэй.

08.03.2024 / 15:07

Міністэрства замежных спраў Латвіі заклікала суграмадзян адмовіцца ад паездак у Расію, піша Delfi.

Латвійцаў, якія знаходзяцца ў Расіі, МЗС папрасіў пакінуць яе тэрыторыю як мага хутчэй ці хаця б пазбягаць масавага патоку людзей.

Раней з такой жа перасцярогай да сваіх грамадзян выступілі знешнепалітычныя ведамствы ЗША і Вялікабрытаніі.

Заклік пакінуць тэрыторыю Расіі тлумачыцца імавернасцю тэрактаў цягам двух сутак.

Nashaniva.com