Кіраўнік «Белай Русі» пахваліўся ўдзелам у Антыкаланіяльным форуме ў Маскве: Мы не дазволім Захаду сябе рабаваць

Алег Раманаў кажа, што Захаду трэба ці адмаўляцца ад мадэлі капіталізму і добрага жыцця, ці знішчаць Расію і браць яе рэсурсы ў свае рукі.

09.03.2024 / 08:50

«Тая мадэль грамадскага жыцця, якая склалася на Захадзе, не можа працягвацца без расійскіх рэсурсаў. А паколькі Расія разам з Беларуссю ўзялі курс на суверэнізацыю, то, адпаведна, няма вялізнага аб'ёму рэсурсаў, які патрэбны для танных тавараў, спажывецкага ладу жыцця.

Таму пытанне гамлетаўскае: быць ці не быць. Альбо яны адмаўляюцца ад гэтай мадэлі капіталізму, спажывецтва, ад добрага жыцця, альбо знішчаюць Расію, бяруць яе рэсурсы ў свае рукі. Гэта ніякая не канспіралогія, а суровая проза жыцця.

Прыгожае жыццё, да якога яны прывыклі, забяспечвалася рабаваннем свету», — заявіў у «Клубе рэдактараў» на «Беларусь 1» старшыня партыі «Белая Русь» і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Раманаў.

Алег Раманаў, фота Sb.by

Раманаў нядаўна браў удзел у Антыкаланіяльным форуме ў Маскве і падзяліўся сваімі ўражаннямі.

«Агульны пафас, агульная думка форуму — мы не дазволім сябе рабаваць. А Захад усімі сіламі накіраваны на тое, каб працягваць рабіць гэта».

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі цяпер членаў у «Белай Русі»

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

«Павінны стаяць побач з Лукашэнкам». Гайдукевіч выказаўся пра ролю кішэнных партый

Nashaniva.com