У Старобіне на пажары ў кватэры загінуў 66-гадовы пенсіянер
За дзень на пажарах загінула чацвёра беларусаў.
09.03.2024 / 09:34
8 сакавіка пасля абеда адбыўся пажар у кватэры на трэцім паверсе ў доме ў Старобіне. Гэта Салігорскі раён. На месцы здарэння ратавальнікі знайшлі цела 66-гадовага дзядзькі гаспадара.
Апроч таго, за дзень загінулі яшчэ тры чалавекі.
У вёсцы Балачанка Пухавіцкага раёна загінуў 50-гадовы мужчына, у пабудове ў аграгарадку Лясная пад Баранавічамі знайшлі цела 84-гадовага гаспадара. А ў Вялічкавічах Камянецкага раёна загінуў 68-гадовы госць.
Гэта завялікая колькасць ахвяраў за адзін дзень, агулам ад пачатку года на пажарах знайшлі 146 загінулых.
Чытайце таксама:
Жонка не дала мужу грошы на выпіўку — той спаліў хату, жонка ледзь не згарэла