Вёска на Гомельшчыне ператварылася ў востраў

Таварыства па выратаванні на водах арганізавала лодкавую пераправу ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, дзе вёска Палянаўка часова ператварылася ў сапраўдны востраў, расказалі у эфіры тэлерадыёкампаніі «Гомель».

09.03.2024 / 17:51

Здарылася так з-за вясновай паводкі, бо вёска знаходзіцца на Сожы. У панядзелак вада тут паднялася на 27 сантыметры, а ў аўторак — яшчэ на 42 сантыметры.

У вёсцы цяпер жыве 25 чалавек, галоўным чынам гэта пенсіянеры. Прадукты і медыкаменты ім цяпер прывозяць на лодках, гэтак жа сама пры патрэбе іх будуць вазіць і ў бальніцу ў Ветку.

Цяпер узровень вады ў рэгіёне пачаў патроху спадаць, але ўсё яшчэ можа змяніцца, калі пачне раставаць снег у вярхоўях Сожа ў Расіі.

Як паведамляе Белгідрамет, на многіх рэках Беларусі цяпер ідуць паводкавыя працэсы. Ратавальнікі адзначаюць затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей.

Чытайце таксама:

У Беларусь ужо вяртаюцца першыя дзікія гусі. Яшчэ адна прыкмета хуткай вясны

Паводка дабралася да Мінскай і Брэсцкай вобласці

Беларускія рэкі поўныя вады і ўжо выходзяць з берагоў

Nashaniva.com