Трыятланістцы Зелянкевіч далі два гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
Як стала вядома «Трыбуне», суд даў два гады «хатняй хіміі» (абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову) трыятланістцы Валянціне Зелянкевіч. Па звестках выдання, прысуд звязаны з удзелам Зелянкевіч у мірных пратэстах у 2020-м.
10.03.2024 / 11:10
Зелянкевіч у канцы жніўня 2020-га не працягнулі кантракт у мiнскiм клубе трыятлона «Трыстайл». Як казала спартсменка, дырэктар клуба Дзмітрый Талкачоў абяцаў ёй прадоўжыць супрацоўніцтва, аднак адмовіўся ад яго пасля таго, як убачыў «пратэсны» пост Зелянкевіч у інстаграме з фота, на якім яна стаяла з бел-чырвона-белым сцягам на праезнай частцы падчас аднаго з мірных мітынгаў.
Восенню 2020-га Зелянкевіч пераехала ў Расію, дзе працягвала трэніравацца, а таксама працавала трэнерам па трыятлоне і плаванні. Па інфармацыі «Трыбуны», некаторы час назад Зелянкевіч вярнулася ў Беларусь, а неўзабаве пасля гэтага была затрыманая і заставалася за кратамі да нядаўняга суда. Дата суда не называецца.
Чытайце таксама:
Паведамляюць пра масавыя хапуны ў Брэсце і Маларыце
За падпіску ў ютубе на «Вольны хор» навапалачаніна кінулі на 15 сутак
Праваабаронцы назвалі імёны чатырох архітэктараў, якіх затрымалі па крымінальным артыкуле