Школьнік з нажом напаў на касіра ў Оршы

Учора каля дзевяці вечара службе «Ахова» паступіў званок трывогі з прадуктовай крамы ў Оршы. Там невядомы, пагражаючы нажом прадаўцу, забраў з касы грошы і ўцёк.

10.03.2024 / 11:36

Маладога чалавека міліцыянты затрымалі пад мостам, ён не стаў адмаўляць, што гэта ён скраў грошы. Пры ім знайшлі каля 450 рублёў (дакладная сума ўстанаўліваецца).

 

Налётчыкам аказаўся 14-гадовы навучэнец адной са школ горада. 

Па факту разбойнага нападу ўзбуджаная крымінальная справа.

Чытайце таксама: 

У Кітаі стварылі клон украінскай блогеркі, які прадае расійскія тавары

Айцішнік купіў кватэру ў бабулі, але засяліцца адразу не змог. Яна прадала яе тэлефонным аферыстам

Дзяўчына хацела абыграць казіно. Яна ўлезла ў сумнеўную справу і страціла $1234

Nashaniva.com