Кулеба: Расія можа ператварыць гарады Балтыі ў Бахмут і Аўдзееўку

«Вільня больш не будзе прыгожай». 

10.03.2024 / 12:35

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба перакананы, што калі расійскі прэзідэнт нападзе на балтыйскія краіны, яны будуць адважна абараняцца ад «ворага, які пераўзыходзіць як па досведзе, так і па магчымасцях», а НАТА спатрэбіцца некалькі дзён, каб вырашыць, як рэагаваць. 

«Зрэшты, я думаю, што НАТА возьме верх. Але паглядзіце на Бахмут, паглядзіце на Аўдзееўку — так будуць выглядаць краіны Балтыі пасля інтэнсіўных баявых дзеянняў. Так будуць выглядаць вашыя гарады. Вільня больш не будзе прыгожай», — папярэдзіў ён. 

Менавіта таму, па словах Кулебы, самы танны і бяспечны спосаб пазбегнуць усяго гэтага — падтрымаць украінцаў, якія змагаюцца супраць расійскай агрэсіі. 

Ён дадаў, што Літва разумее гэта, і таму падтрымлівае Украіну.

Чытайце таксама:

Якія населеныя пункты Расія паспрабуе захапіць пасля Аўдзееўкі?

Папа згадаў пра «белы сцяг» для Украіны і гатовы быць пасярэднікам

Францыя падпісала абаронную дамову з Малдовай на фоне пагроз з боку Расіі 

Nashaniva.com