Ці рэальна абмяняць беларускіх палітвязняў на расійскіх ваеннапалонных? Тлумачыць Кабанчук
Намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук у новым выпуску «Ток» звярнуў увагу на нюансы, якія ёсць у схеме абмену беларускіх палітвязняў на расійскіх ваеннапалонных.
12.03.2024 / 11:07
Вадзім Кабанчук. Скрын відэа TOK_talk / YouTube
У размове Вадзім Кабанчук расказаў, што з пэўнымі ўкраінскімі палітыкамі абгаворвалася ідэя абмену расійскіх ваеннапалонных на беларускіх палітвязняў. Але да рэалізацыі яе вельмі далёка.
«Ваеннапалонныя праходзяць як камбатанты (асаблівы юрыдычны статус асобы, якая прымае ўдзел у ваенных дзеяннях у складзе ўзброеных сіл. — НН), а палітзняволеныя не. І тут я пакуль не бачу, як можна рэалізаваць гэту схему», —
тлумачыць Кабанчук.
Ён адзначае, што пра абмен можна было б гаварыць, каб гэта былі ваеннапалонныя беларускай арміі. Непасрэднай сувязі расійскіх ваеннапалонных з беларускімі палітвязнямі ён не бачыць.
Глядзіце цалкам:
Чытайце таксама: