Галоўнакамандуючы ВМФ Расіі адпраўлены ў адстаўку
Крыніцы расійскіх выданняў «Ізвестія» і «Фантанка» паведамілі пра адстаўку Мікалая Яўменава з пасады галоўнакамандуючага вайскова-марскога флота Расіі.
10.03.2024 / 19:18
Яўменаў кіраваў расійскім флотам з мая 2019 года. Яго, па інфармацыі выдання, заменіць адмірал Аляксандр Маісееў, які камандаваў Паўночным флотам.
Пра кадравае рашэнне, як паведамляецца, ужо давялі асабоваму складу. Але Яўменаў пакуль застаецца пазначаны галоўнакамандуючым на сайце Мінабароны Расіі.
Адстаўка Яўменава адбылася на фоне перахопу ініцыятывы Украінай у Чорным моры — ноччу 5 сакавіка ГУР атакаваў патрульны карабель «Сяргей Котаў». Цяпер колькасць караблёў РФ у партах анексаванага Крыма зведзеная да мінімуму — засталіся толькі тыя, якім не знайшлося месцы ў пунктах базавання Наварасійска, Сочы і Туапсэ, але ў мора яны не выходзяць.
Чытайце таксама:
«Магура» — украінская зброя, якая нішчыць расійскі флот