П'яны мінчук скраў мотаблок, але далёка з'ехаць не змог. Што прызначыў суд?

Суд разгледзеў справу 38-гадовага камунальніка з Мінска, якога абвінавачвалі ў неправамерным завалоданні транспартным сродкам без мэты крадзяжу і паездцы на ім. Што вядома пра здарэнне?

10.03.2024 / 22:56

Як паведамляюць «Мінск-Навіны», нецвярозы абвінавачаны праходзіў міма аднаго з жылых дамоў на вуліцы Ташкенцкай. Ён убачыў мотаблок з прычэпам, які належыць знаёмаму, і вырашыў паехаць на ім дадому.

Аднак да пункта прызначэння ён не дабраўся — яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. На мінчука завялі крымінальную справу. Ён прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Як расказалі ў пракуратуры, рабочы адной са сталічных камунальных арганізацый раней ужо меў праблемы з законам. Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на 1 год з утрыманнем у даход дзяржавы 25 % з яго заробку, але не менш за 1 базавую велічыню штомесяц.

Чытайце таксама:

Вагонаважатая ў Мінску прысабечыла грошы пасажыркі: закрыўшы адзежай відэакамеру

Мінчанін скраў у пʼянага незнаёмца 12 тысяч даляраў, гуляў на іх тыдзень, а папаўся на скрадзенай бутэльцы піва

Мінчук, схітраваўшы, скраў у краме 90 рублёў і атрымаў крыміналку

Nashaniva.com