У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная памяці Ібрагіма Канапацкага, які адрадзіў жыццё малога народа
Выстава, прысвечаная пачынальніку адраджэння культуры татараў, дзейнічае ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук.
11.03.2024 / 09:05
Яна называецца «Ібрагім Канапацкі — пачынальнік адраджэння культуры татараў Беларусі: да 75-годдзя з дня нараджэння».
На ёй прадстаўлены працы Ібрагіма Канапацкага 1980—2005 гг.: кнігі, артыкулы ў навуковых зборніках і перыядычных выданнях, матэрыялы шматлікіх навуковых канферэнцый, ініцыятарам і ўдзельнікам якіх быў І. Канапацкі.
У экспазіцыі яго манаграфія «Беларускія татары: мінулае і сучаснасць» (1993 г., у суаўтарстве са Станіславам Думіным) і навучальны дапаможнік «Гісторыя і культура беларускіх татар» (2000 г., у сааўтарстве з Аляксандрам Смолікам).
Прысвечаны праблемам даследавання культурнай спадчыны татараў матэрыялы 11 міжнародных навукова-практычных канферэнцый па гісторыі і культуры татараў Беларусі, Літвы і Польшчы, праведзеных па яго ініцыятыве і непасрэдным удзеле.
Артыкулы па гісторыі беларускіх татараў і найважнейшыя падзеі ў мусульманскіх краінах надрукаваныя ў часопісе «Байрам», галоўным рэдактарам якога з 1999 года и да апошніх дзён жыцця быў І. Канапацкі.
У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў неаднаразова праходзілі выставы і канферэнцыі з удзелам Ібрагіма Барысавіча, нагадваюць пра іх цёплыя словы на адрас супрацоўнікаў аддзела ў яго дарчых надпісах.
Чытайце таксама:
Ібрагім Канапацкі: беларускі татарын, які здзейсніў неймавернае
Затрымалі гісторыка, адну з найлепшых знаўцаў беларускіх татар Зарыну Канапацкую