Беларуску вызвалілі з палону ў М'янме
Аперацыя па яе эвакуацыі доўжылася некалькі месяцаў. Жанчыну ўдалося вызваліць з працоўнага рабства.
11.03.2024 / 12:01
Жанчыну ўтрымлівалі ў М'янме на закрытай тэрыторыі пад аховай узброеных людзей.
Падрабязнасцямі з журналістамі падзяліўся пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў.
Ён расказаў, што вызваленне адбылося дзякуючы працы міністэрстваў замежных спраў і абароны М'янмы, а таксама ганаровых консульстваў у Янгоне і Банкгоку, кансультацый з расійскімі і казахстанскімі калегамі.
Як растлумачыў дыпламат выданню «Точка», жанчыну ўдалося вызваліць з працоўнага рабства.
Дыпламат таксама заклікаў беларусаў старанна правяраць прапановы аб працаўладкаванні, якія паступаюць з краін Паўднёва-Усходняй Азіі, каб пазбегнуць «магчымых інцыдэнтаў».
Чытайце таксама:
Валанцёры вызвалілі беларуса з рабства ў Свярдлоўскай вобласці Расіі
Валанцёры ў Дагестане вызвалілі з рабства беларуса, якога купілі за 400 даляраў
Валанцёры выратавалі беларуса з рабства ў Расіі і вярнулі яго да родных у Магілёў