Спачатку мокры снег і да -9°С, а з пятніцы зноў стане цяплей
Прагноз надвор'я па Беларусі на 12—14 сакавіка.
11.03.2024 / 12:54
12 сакавіка ўначы месцамі па Брэсцкай вобласці, раніцай і днём па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу складзе ад -9°С па паўночным усходзе да +4°С па паўднёвым захадзе, максімальная днём +2..+8°С.
13 сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, ноччу ўмераныя, днём невялікія (дождж, мокры снег). Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, ноччу месцамі парывісты. Ноччу -4..+3°С, максімальная днём +1..+7°С.
У чацвер, 14 сакавіка, воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -4..+3°С, па ўсходзе краіны да -6°С, максімальная днём +6..+11°С.
З пятніцы зноў цяплей, у суботу ў Мінску ўжо +13°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні
yr.no
Чытайце таксама:
Мінулая зіма аказалася адной з самых цёплых за апошнія 140 гадоў