Сцяг Швецыі вывесілі ля сядзібы НАТА. Ва ўрачыстасці ўзяла ўдзел прынцэса краіны
7 сакавіка Швецыя афіцыйна стала 32-м чальцом НАТА. 11 сакавіка яе сцяг урачыста ўзнялі ў Бруселі, ля штаб-кватэры НАТА.
11.03.2024 / 14:56
Прэм'ер Швецыі Ульф Крыстэрсан (другі злева), Енс Столтэнберг і прынцэса Вікторыя. Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP
Уступленне Швецыі ў НАТА сведчыць аб «правале» прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў яго ваеннай стратэгіі ва Украіне па аслабленні альянсу, заявіў у 11 сакавіка генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг падчас цырымоніі ўзняцця сцяга, піша Радыё Свабода.
Уварванне Крамля не толькі падштурхнула краіны, якія раней не далучыліся, Швецыю і Фінляндыю, перайсці пад эгіду абароны NATO, але цяпер «Украіна як ніколі блізкая да сяброўства ў NATO», — сказаў Столтэнбэрг.
7 сакавіка ў ЗША прэм’ер Швецыі Ульф Крыстэрсан заявіў пра «новую гістарычную эру для Швецыі ў сферы бяспекі», падкрэсліўшы, што ягоная краіна «падзеліць цяжар, адказнасць і рызыкі са сваімі саюзнікамі».
Чытайце таксама:
На тэрыторыі Фінляндыі і Швецыі ўпершыню ў гісторыі пройдуць вучэнні НАТА