На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні
Пра тое, што расійскі апазіцыйны палітык, былы кіраўнік створанага Аляксеем Навальным Фонда барацьбы з карупцыяй (ФБК) Леанід Волкаў падвергнуўся ў Вільні нападу з боку невядомых, паведаміла ў сацсетцы X прэс-сакратарка ФБК Кіра Ярмыш.
12.03.2024 / 23:35
«На Леаніда Волкава толькі што напалі каля яго дома. Яму разбілі малатком акно ў машыне і распылілі ў вочы слёзатачывы газ, пасля чаго нападнік стаў біць Леаніда малатком.
Цяпер Леанід знаходзіцца дома, да яго едуць паліцыя і хуткая», — напісала Ярмыш.
Чытайце таксама:
У Расіі праходзяць масавыя ператрусы ў мастакоў і актывістаў
Навальны — адвакатцы ў 2023: «Баюся падацца параноікам, але, здаецца, у калоніі мяне прытручваюць»