«Гэта такі тыповы бандыцкі прывет ад Пуціна». У Леаніда Волкава дыягнаставалі пералом рукі пасля таго, як на яго напалі ў Вільні
Уначы паплечнік Аляксея Навальнага вярнуўся са шпіталя дадому пасля таго, як на яго напалі каля яго дома ў сталіцы Літвы.
13.03.2024 / 08:38
Волкаў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа, у якім расказаў аб нападзенні і падзякаваў за падтрымку, піша «Новая газета Еўропа»
«Чалавек проста каля дома, у двары напаў на мяне, разоў 15 ударыў па назе. Нага пры гэтым чамусьці засталася цэлая, хадзіць балюча, але, кажуць, што пералому няма. Зламаў затое руку», — распавёў Волкаў.
«Гэта такі відавочны тыповы бандыцкі прывет ад Пуціна бандыцкага Пецярбурга. Уладзімір Уладзіміравіч, табе таксама прывітанне».
Жонка Волкава Ганна Бірукова напісала ў твітары, што пакуль палітык не можа хадзіць: «Выбіраць — бегчы да мужа, на якога напалі ці не пакідаць адных дзяцей — агідна, нікому не пажадаю».
Ультраправы блогер Уладзіслаў Пазнякоў у сваім тэлеграм-канале заявіў, што на Волкава нібыта напалі яго падпісчыкі. Экс-лідар прызнанага экстрэмісцкім у Расіі руху «Мужчынская дзяржава» сцвярджае, што палітыка вылічылі па нумары яго аўтамабіля. Таксама Пазнякоў апублікаваў фота Волкава ў аэрапорце Вільні. Калі яно было зроблена — невядома.
Чытайце таксама:
На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні
Скандальны Z-блогер з Расіі сцвярджае, што ягоныя паплечнікі напалі на Леаніда Волкава