Скакуха Мірончык-Іванова: Алімпійскія гульні без нас, без наймацнейшых — гэта не Алімпіяда

Беларускія спартоўцы, якія могуць застацца без Алімпіяды, працягваюць пераконваць у першую чаргу сябе, што спаборнічаць на эрзац-турнірах з расіянамі вельмі прэстыжна.

13.03.2024 / 09:54

— Я працягваю трэніравацца, працягваю дарыць людзям нейкую матывацыю — спартсменам, гледачам, сваім заўзятарам. Не апускаю рукі і працягваю спадзявацца, што ў нас усё ж такі адбудуцца Алімпійскія гульні з нашымі наймацнейшымі спартсменамі, са спартсменамі брацкай Расіі. Бо Алімпійскія гульні без нас, без наймацнейшых — гэта не Алімпіяда, гэта матчавая сустрэча, можна сказаць, — цытуе спартоўку, якая спецыялізуецца на скачках у даўжыню і трайным скачку, «Спорт Беларусі».

Мірончык-Іванова кажа, што хацелася б даваць веру маладым атлетам, не дэматываваць іх.

«Але ў сувязі з тым, што цяпер адбываецца ў свеце, нас хутчэй за ўсё не дапусцяць на Алімпіяду. Але я ўпэўнена, што разам з Расіяй мы можам стварыць альтэрнатыўную сістэму спаборніцтваў. Стварыць, нават не выходзячы з ранейшай сістэмы. Няхай яна будзе не «супраць», а будзе развівацца паралельна», — сказала яна.

Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў беларусаў і расіян да Алімпіяды, якая пройдзе ўлетку ў Парыжы ў нейтральным статусе, пры гэтым трэба публічна адмовіцца ад падтрымкі расійскага ўварвання ва Украіну, а таксама прайсці кваліфікацыйныя спаборніцтвы. Разам з тым кіраўнік федэрацыі лёгкай атлетыкі Себасцьян Коу заявіў, што беларускія і расійскія лёгкаатлеты не трапяць на Алімпіяды ніякім чынам.

Чытайце таксама:

На апошняй летняй Алімпіядзе выступалі 108 атлетаў з Беларусі, на гульні ў Парыжы пакуль ёсць толькі 6 дакладных ліцэнзій

МАК вырашае пытанне, ці дапускаць беларускіх спартсменаў да цырымоніі адкрыцця Алімпіяды

Прэм'ер Латвіі пра допуск беларусаў і расіян: Рашэнне аб байкоце Алімпіяды павінна быць прынята раней, чым за суткі да адкрыцця

Сабаленку і Азаранку ўсё ж дапусцяць да Алімпіяды

Беларусам дазволілі ўдзельнічаць у Паралімпіядзе ў нейтральным статусе

Nashaniva.com