Пʼяны беларускі дальнабойшчык ехаў па нямецкім аўтабане заднім ходам. Але прыцягнуў увагу ён не толькі гэтым
У Германіі за пʼяную язду затрымалі беларуса-дальнабойшчыка. Цяпер ён без працы і з велізарнай сумай нанесенай шкоды машынам «Тесла», якія ён перавозіў, піша тэлеграм-канал «Вадзіцелі Польшчы».
13.03.2024 / 16:12
36-гадовы беларус-дальнабойшчык ехаў аўтавозам па нямецкім аўтабане і прапусціў зʼезд на паркінг. Ён спыніўся на аўтастрадзе, уключыў заднюю перадачу і, са слоў відавочцаў, і проста паехаў па аўтабане задам. Прычэп некалькі разоў заломваўся, перагароджваючы суседнюю паласу, што стварала аварыйныя сітуацыі і прымусіла некалькіх кіроўцаў экстранна тармазіць.
Пасля гэтага манеўру кіроўца грузавіка паркаваўся заднім ходам на паркінгу. І тут ён прыцягнуў увагу сваім кіраваннем: зачапіў задняй часткай свайго грузавіка вулічны ліхтар і пашкодзіў яго. Таксама былі пашкоджаныя два новыя аўтамабілі «Тэсла», загружаныя ў прычэп.
Тэст на ўтрыманне алкаголю, які зрабілі выкліканыя паліцэйскія, паказаў узровень больш за 1,6 праміле.
Паліцыянты канфіскавалі яго вадзіцельскае пасведчанне на месцы.
Агульная сума шкоды склала больш за 30 000 еўра.
Чытайце таксама:
У Чавускім раёне фура сутыкнулася з легкавіком. Яго кіроўца — у рэанімацыі
У Мінску кіроўца аўтобуса наехаў на пераходзе на 67-гадовую жанчыну