У Нямеччыне забілі 27-гадовую бежанку з Украіны, яе маці і нованароджаную дачку шукаюць
Паводле інфармацыі паліцыі, 27-гадовая жанчына загінула праз гвалт.
14.03.2024 / 07:54
facebook.com
На дамбе ракі Рэйн каля горада Хокенхайм паліцыя знайшла цела 27-гадовай Украінкі, якая жыла ў доме для бежанцаў, піша Украінская праўда са спасылкай на Bild.
Маці забітай жанчыны і яе нованароджаная дачка, якой усяго пяць тыдняў, прапалі без вестак.
Паліцыя шукае маці забітай — 51-гадовую Марыну Стэцэнка, якую лічаць сведкам злачынства.
Паводле інфармацыі паліцыі, 27-гадовая жанчына загінула праз гвалт. Раней яна лічылася зніклай без вестак.
Зараз працягваецца расследаванне спецыяльнай камісіі для ўстанаўлення дакладных абставінаў злачынства.
Чытайце таксама:
«Яе звалі Ліза». У Варшаве прайшоў Марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы РЭПАРТАЖ
У Германіі памёр і другі ўкраінскі баскетбаліст, паранены нямецкім школьнікам
17-гадовага гульца зборнай Украіны па баскетболе зарэзаў нямецкі школьнік — Bild