Кім Чэн Ын асабіста пратэсціраваў танк на вучэннях арміі КНДР
Кім Чэн Ын 13 сакавіка кіраваў трэніровачнымі спаборніцтвамі паміж танкавымі буйнымі злучэннямі Паўночнакарэйскай народнай арміі.
14.03.2024 / 09:28
Кім Чэн Чын у цэнтры фота. Korean Central News Agency/Korea News Service via AP
«Паважанага таварыша Кім Чэн Ына на месцы сустрэлі міністр абароны КНДР Кан Сун Нам, начальнік Генштаба КНА Лі Ен Гір, намеснік міністра абароны па ўзбраеннях, начальнік упраўлення танкавых войскаў Генштаба КНА і камандзіры танкавых буйных злучэнняў КНА. Камандзіры танкавых і механізаваных частак усіх інстанцый КНА назіралі за спаборніцтвамі», — паведамляе Паўночнакарэйскае навінавае агенцтва.
«У сэрцах танкістаў, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах з радасцю і гонарам за дэманстрацыю перад паважаным таварышам Кім Чэн Ынам сваіх баявых дзеянняў, кіпела баявое імкненне ў поўнай меры праявіць мудрасць і ўдаласць танкістаў, якія ў гарніле вызначанага нашай партыяй перавароту ў баявой падрыхтоўцы выраслі годнымі гаспадарамі «жалезных коней», гатовымі змагацца з ворагам па формуле «адзін супраць ста»», — паведамляе галоўнае прапагандысцкае медыя КНДР.
«Калі пачаліся спаборніцтвы, непераможныя танкі дружна імчаліся наперад, адлюстроўваючы ў сваім гуле доблесны дух танкістаў, цалкам перапоўненых цвёрдай баявой воляй да бязлітаснага знішчэння праціўніка», — гаворыцца ў навіне.
Чытайце таксама:
Кім Чэн Ын даў заданне хутчэй рыхтавацца да вайны