Лукашэнка — кіраўніцтву БПЦ: Мы памятаем, як у 2020 годзе некаторыя святары заняліся, мякка кажучы, палітыкай
У дзяржавы і праваслаўнай царквы шмат агульных поглядаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы.
14.03.2024 / 11:52
«У нашай краіне закладзены трывалыя асновы ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і нашых уладаў, дзяржавы ў цэлым. Інакш і быць не магло. Гісторыя праваслаўя на беларускіх землях непарыўна звязана з гісторыяй станаўлення нашай дзяржаўнасці», — сказаў Лукашэнка (цытата паводле БелТА).
Ён сказаў, што ў мінулым было вельмі складана сфармавацца і заявіць пра сябе асобнаму народу, не кажучы аб стварэнні дзяржавы: «У беларусаў гэта атрымалася. Шмат у чым дзякуючы духоўнаму стрыжню нашых продкаў. Таму ў дзяржавы і праваслаўнай царквы шмат пунктаў судакранання».
Ён чарговы раз згадаў пра святароў, якія ў 2020 годзе сталі на бок народа.
«Мы памятаем, як у 2020 годзе некаторыя святары (на жаль, і некаторыя праваслаўныя) заняліся, мякка кажучы, палітыкай. Скажу, што для гэтага ў дзяржаве ёсць спецыяльныя інстытуты і падрыхтаваныя людзі. Справа Царквы — задаваць маральныя хрысціянскія арыенціры», — сказаў Лукашэнка і задаўся пытаннем, ці ўсё робіцца для таго, каб чужыя людзі з нядобрымі думкамі не ступілі ў беларускія храмы, не сталі мяняць асновы, дыктаваць, як жыць.
Таксама ён паўтарыў чарговую мантру пра міжканфесійны мір у Беларусі, як быццам у Еўропе дзесьці няма гэтага міжканфесійнага міру.
Чытайце таксама:
Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова
Мітрапаліт Веніямін уручыў ордэн Аляксандру Барсукову. Аднак ёсць цікавая асаблівасць узнагароды