Сілавікі з пачатку 2024 года стрэслі з «грамадзян-экстрэмістаў» 356 тысяч даляраў «добраахвотных ахвяраванняў»
Выяўлена 260 чалавек, якія ажыццявілі пераводы «экстрэмісцкім фондам», заяўляюць у МУС.
14.03.2024 / 14:36
Аляксандр Зіязэтдзінаў спрабаваў адкупіцца 31 біткойнам (сёння адзін біткойн каштуе 72 тысячы даляраў), але не дапамагло. Яму пагражае да 15 гадоў. Скрын відэа дзяржТБ
МУС заяўляе, што на пастаяннай аснове рэалізуе комплекс мерапрыемстваў з мэтай процідзеяння экстрэмізму і супрацьдзеяння нібыта акцыям «прамых дзеянняў», дыверсій, іншых дэструктыўных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Так толькі з пачатку года выявілі 260 асоб, якія ажыццявілі пераводы грошай на рахункі «экстрэмісцкіх» фармаванняў на агульную суму больш за 5 000 даляраў.
Адпаведна гэтыя людзі «добраахвотна пералічылі» розным праўладным сацыяльным фондам і медустановам звыш 356 000 даляраў.
Так, з пачатку 2024 г. Мсціслаўская спецыяльная школа-інтэрнат атрымала такіх ахвяраванняў на 120 тысяч даляраў.
Чытайце таксама:
Мільёны даляраў. Колькі ўлады стрэслі з людзей за данаты ў 2023 годзе
Мінчука судзяць за данаты. Яму пагражае да 15 гадоў калоніі
ГУБАЗіК затрымаў прадаўца аўтазапчастак — за данат 10$
Суд у Гомелі прысудзіў мясцоваму жыхару тры гады хатняй хіміі за данат у «Байсол»
Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты