Гомельскі ваенкам Крываносаў таксама можа стаць «сенатарам»
Вайсковага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава вылучылі кандыдатам у члены Савета Рэспублікі ад вертыкалі Нараўлянскага раёна, паведаміла мясцовая раёнка «Прыпяцкая праўда».
14.03.2024 / 19:27
Андрэй Крываносаў на пасяджэнні нараўлянскіх чыноўнікаў
Андрэй Крываносаў стаў шырока вядомы пасля падзей 2020 года з-за сваёй актыўнай падтрымкі Лукашэнкі, якая часта выяўлялася ў даволі камічных формах. Так, падчас Усебеларускага народнага сходу ў лютым 2021 года ён паціснуў руку Аляксандру Лукашэнку, у выніку чаго нібыта атрымаў «зарад энергіі і рашучасці», а пасля публічна перадаў яго іншым вайскоўцам. Таксама ў адным з прапагандысцкіх эфіраў, адказваючы на пытанне суразмоўцы, ён сам акрэсліў сябе як «ябацьку».
Андрэй Крываносаў перадае «зарад энергіі і рашучасці» старшыні Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Наталлі Кузьмянковай
Паводле інфармацыі «Прыпяцкай праўды», кандыдатуру Крываносава, прапанаваную старшынёй Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Наталляй Кузьмянковай, падтрымалі аднагалосна. Пры гэтым яго назвалі «прыкладам доблесці і служэння Айчыне».
Чытайце таксама: