У Магілёве з-за пральнай машыны загарэўся дом

14 сакавіка па завулку Саянскім здарыўся пажар.

15.03.2024 / 08:20

Прычына — кароткае замыканне пральнай машыны, паведамляе тэлеграм-канал «Магілёў Анлайн».

83-гадовая маці гаспадыні расказала, што раніцай уключыла «пралку» і займалася далей хатнімі справамі, у тым ліку, была ў двары. Праз некаторы час пенсіянерка вырашыла праверыць, ці скончана мыццё, аднак пабачыла, што агрэгат гарыць.

Пажар пашкодзіў маёмасць у ваннай, закураны сцены і столь на верандзе. На шчасце, людзі не пацярпелі.

Верагодная прычына здарэння — кароткае замыканне ў праводцы пральнай машыны.

Чытайце таксама:

Настаўніца хіміі ў Мінску самастойна разабралася з пажарам у школе

У Мінску 14-гадовы падлетак учыніў пажар у краме. Шкода складае 180 тысяч рублёў

У Мазыры забілі двух пенсіянераў і падпалілі дом з імі. Падазраванага затрымалі

Nashaniva.com