Белгарад патрапіў пад абстрэл у першы дзень выбараў

Галасаванне на ўчастках часова перапынілі з-за пагрозы ракетнай небяспекі.

15.03.2024 / 09:12

Раніцай 15 сакавіка на тэрыторыі Белгарада аб'явілі паветраную трывогу ў сувязі з пагрозай абстрэлу. У Мінабароны Расіі зрабілі справаздачу аб знішчэнні сямі снарадаў, выпушчаных, па сцвярджэнні ведамства, украінскімі вайскоўцамі з РСЗА «Вампір», піша «Медуза».

Фота: Baza

РІА «Навіны» паведаміла, што з-за ракетнай небяспекі людзі, якія прыйшлі прагаласаваць на выбарах прэзідэнта, былі вымушаны пакінуць участкі. Менш чым праз паўгадзіны галасаванне працягнулася.

Па звестках тэлеграм-канала Shot, у выніку нападу ў Белгарадзе пашкоджаныя некалькі машын. Таксама паведамляецца, што ў адной з частак горада ўзнік пажар, яго ўдалося лакалізаваць.

Інфармацыі аб пацярпелых у выніку абстрэлу няма.

З пачатку гэтага тыдня Белгарадская вобласць неаднаразова падвяргалася абстрэлам і атакам. 14 сакавіка ў выніку атак у рэгіёне загінулі два чалавекі, не менш за 19 пацярпелі. Перад гэтым фармаванні расіянаў, якія ваююць на баку Украіны, заклікалі жыхароў эвакуявацца, а расійскія «ваенкары» паведамілі аб баях з «дыверсантамі» ў Белгарадскай і Курскай абласцях.

Чытайце таксама:

Адбыўся прылёт у цэнтры Белгарада

У Белгарадзе беспілотнік атакаваў будынак ФСБ

У будынак мэрыі Белгарада ўрэзаўся дрон

Nashaniva.com