Сёння ўначы беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Калужскай вобласці Расіі
15.03.2024 / 10:47
Наступствы атакі пакуль невядомыя.
Сёння ўначы беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Дзяржынскім раёне Калужскай вобласці Расіі
Наступствы атакі пакуль невядомыя. Расійскія ўлады сцвярджаюць, што зачапілі толькі комін, а агонь быў хутка пагашаны.
Незалежны рэсурс Astra сцвярджае, што насамрэч быў збіты толькі адзін беспілотнік, а 3 ўдарылі ў нафтаперапрацоўчае абсталяванне. Адбыўся пажар. Абсталяванне атрымала пашкоджанні.
Асцярожна: эмацыйная нецэнзурная лексіка.
Чытайце таксама:
Белгарад патрапіў пад абстрэл у першы дзень выбараў