Украінская спявачка Ані Лорак атрымае расійскае грамадзянства

Грамадзянства будзе атрыманае цягам шасці месяцаў.

15.03.2024 / 14:50

Рыхтавалася да гэтага яна з восені 2022-га — з моманту, калі супраць яе ўвялі персанальныя санкцыі ва Украіне за выступы ў Расіі, піша Mash.

Тады ж спявачка пачала вывучаць перспектывы атрымання расійскага пашпарта. У лютым здала дакументы ў МУС. Цяпер — праверка паліцыі, якая зойме каля паўгода.

Адразу пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Лорак у інстаграме заклікала спыніць вайну. А праз паўгода апублікавала адкрыты ліст, у якім распавяла, што яе місія — несці музыку і дарыць людзям радасць, а не займацца палітыкай. Праз год яна дала вялікае інтэрв'ю і назвала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну словамі «здарылася тое, што здарылася».

Таксама яна тады заявіла, што дапамагаць вайскоўцам не будзе: «Была аказана адрасная дапамога людзям, якія пацярпелі, жанчыны з дзецьмі засталіся без даху над галавой. Брат загінуў у Афганістане, калі мне было дзевяць гадоў. Я не магу дапамагаць вайскоўцам, на ваенныя патрэбы, бо ў мяне няма гэтага ў прыродзе. Я хачу трымацца далей ад гэтага», — казала яна тады.

Чытайце таксама:

Ані Лорак доўга марудзіла, але ўрэшце адмовілася ад канцэртаў у Расіі

«Дэўкраінізацыя» расійскай поп-музыкі і яе наступствы

Лёва з «Бі-2» расказаў пра хворую маці ў Беларусі і апошні прыезд на радзіму

Nashaniva.com