Сабралі беларускія арганізацыі ў Польшчы і Літве, якім можна пералічыць падатак на дабрачыннасць

Сярод іх медыя-праекты, фонды і культурніцкія арганізацыі. 

18.03.2024 / 13:05

Падатак на дабрачыннасць у Польшчы

У Польшчы грамадскім арганізацыям, якія маюць права на атрыманне ахвяраванняў, фізічныя асобы могуць перавесці 1,5% падаходнага падатку. Зрабіць гэта можна падчас падачы PIT-дэкларацыі.

Пры яе запаўненні трэба ўвесці NIP (аналаг беларускага УНП) арганізацыі, назву або KRS-нумар (нумар з нацыянальнага судовага рэестра).

Даведацца, ці можна пералічыць 1,5% падатку на рахунак абранай вамі арганізацыі, можна па спасылцы.

Паводле польскага заканадаўства, арганізацыя можа атрымліваць падатак на дабрачыннасць, толькі са статусам «Оrganizacja pożytku publicznego».

У адваротным выпадку ёй трэба мець партнёра-пасярэдніка з правам прымаць такія ахвяраванні.

Важна ведаць, што 1,5% падаходнага падатку ўсё роўна будуць вылічаная ў абавязковым парадку — на карысць арганізацыі, якую польская дзяржава вызначыць сама.

«Люстэрка»

Інтэрнэт-партал быў створаны 8 ліпеня 2021 года пасля блакіроўкі рэсурсу TUT.BY. «Люстэрка» — яго пераемнік.

Сайт выдання — zerkalo.io.

Пасярэдніцкія паслугі ў атрыманні «Люстэркам» падатку на дабрачыннасць выконвае кампанія Fanimani.

Яе рэгістрацыйны нумар 0000507234. Нумар ідэнтыфікатара «Люстэрка» 82278.

Паэтапная інструкцыя пераліку падатку на дабрачыннасць «Люстэрку» можна знайсці тут.

«Reform.by»

Медыяпраект Фёдара Паўлючэнкі і групы аднадумцаў пра рэформы і змены ў Беларусі. Існуе з 2016 года.

Сайт выдання — reform.by.

Падатак на дабрачыннасць рэдакцыя просіць пералічыць на: FUNDACJA PROSPECT KRS 0000602244 з пазнакаю мэты «Pomoc dla Reform.by».

Іншыя варыянты падтрымкі выдання можна паглядзець тут.

Фонд «TUTAKA»

Яго дзейнасць скіраваная на папулярызацыю беларускай культуры ў Польшчы. Яе праекты падкрэсліваюць узаемныя гістарычныя і культурніцкія сувязі між беларусамі і палякамі.

Беларускамоўная версія сайта: tutaka.org/be.

Афіцыйныя рэквізіты: Fundacja Tutaka, Pieszczaniki 9, 16-040 Gródek, KRS: 0000868152.

Пры афармленні падатку на дабрачыннасць для «TUTAKA» карыстайцеся гэтымі рэквізітамі: Fundacja Dialog KRS 0000007228 з пазнакаю Kultura Białoruś

Варыянты падтрымкі фундацыі можна таксама паглядзець тут

Беларускі моладзевы хаб

Пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў і актывістаў дзейнічае ў Варшаве ад 2021 года.

Сайт арганізацыі: byhub.org.

Падатак на дабрачыннасць для Беларускага моладзевага Хаба трэба пералічваць на рахунак партнёрскай арганізацыі «Маладыя для маладых» (Młodzi — młodym).

Інструкцыя, як тое зрабіць, тут пад нумарам «4».

Месціцца Хаб па адрасе: 02-602, Warszawa, Dożynkowa 6A. Яго кантакты тут.

Цэнтр беларускай салідарнасці

Кансультатыўная пляцоўка для беларускіх бежанцаў: юрыдычная дапамога ў легалізацыі і міжнароднай абароне, інфалінія, тлумачальныя матэрыялы тэкстам і відэа, школа дадатковай адукацыі. Працуе з 2020 года.

Сайт: belaruscenter.eu.

Для таго, каб падтрымаць Цэнтр, трэба ў дэкларацыі ўпісаць рэквізіты сузаснавальнікаў «FUNDACJA PROSPECT»: нумар KRS 0000602244 з пазначэннем мэты «Pomoc dla Centrum Białoruskiej Solidarności».

Банкаўскія рэквізыты самаго Цэнтра такія: Bank Millennium S.A. 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432, IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 SWIFT: BIGBPLPW, FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI». 

У плацяжы пазначыць: Darowizna na cele statutowe.

Літва

У Літве фізічныя асобы ахвяруюць на дабрачыннасць 1,2 працэнта ад падаходнага падатку.

Пры гэтым можна не абмяжоўвацца адной арганізацыяй, а пералічыць па 0,6% адразу дзвюм, якія маюць статус атрымальніка дабрачыннасці.

Каб праверыць, ці абранай арганізацыі можна ахвяраваць падатак на дабрачыннасць, раім скарыстацца гэтым рэсурсам. У радку пошуку трэба увесці нумар Imones kodas (аналаг нашага УНП) ці назву арганізацыю.

Як і ў Польшчы, калі вы самі не абераце арганізацыю, каб пералічыць ёй падатак на дабрачыннасць, гэта зробіць дзяржава на свой розум.

Беларускі дом у Вільні

Вядомы таксама як Беларускі цэнтр супольнасці і культуры ў Вільні. Гэта месца сустрэч і супрацы. У ім праходзяць імпрэзы для беларусаў, якія аселі ў сталіцы Літвы, аказваецца псіхалагічная дапамога пацярпелым суайчыннікам, а таксама іншыя мерапрыемствы.

Сайт: vilnia.com. Пляцоўкі арганізацыі ёсць у інстаграме і фэйсбуку.

Рэквізіты для ахвотных падтрымаць арганізацыю: VšĮ I. Luckevičiaus baltarusių muziejus, код установы 110082694

Беларускі дом не першы раз заклікае беларусаў падтрымаць яго падаткам на дабрачыннасць. Паводле кіраўніцтва, лічбы мінулых гадоў выглядаюць «вельмі натхняльна».

CreateCulture

Культурніцкая прастора і каворкінг. Праекты і ініцыятывы арганізацыі звязаны з культурным менеджментам, развіццём супольнасцяў, нефармальнай адукацыяй і міжсектарным супрацоўніцтвам.

Сацсеткі прасторы — instagram.com/createculture.space.

Рэквізіты: Kūrybinės kultūros grupė, VšĮ Įmonės kodas: 306076641

Vadovas: Tatsiana Shteinbuk, direktorė

Juridinis adresas: Švitrigailos g. 11K-109, LT-03228 Vilnius

Account: LT443500010015487910

SWIFT: EVIULT2VXXX

Bank name: Paysera LT, UAB

Bank address: Pilaitės pr. 16, Vilnius, LT-04352, Lithuania

***

Увага: перад тым, як пералічыць падатак на дабрачыннасць беларускай арганізацыі, раім спраўдзіць рэквізіты ці спісацца з ёю. 

Глядзіце таксама:

«Новая Беларусь» абвясціла конкурс ідэй. Вось куды беларусам у эміграцыі прапануюць пералічыць падатак

«Самы вялікі данат — 10 тысяч еўра». Рэдактар ​​Reform.by Фёдар Паўлючэнка расказаў пра сабраныя за дзень грошы

«26 тысяч беларусаў вучацца ў польскіх школах. Ці будуць яны адчуваць у сабе беларускую ідэнтычнасць?»

Памятаеце вайну з Беларускім моладзевым хабам у Варшаве? Даведаліся, што там адбываецца цяпер

Васіль Вашчыла