БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Беларусі ўвялі першыя абмежаванні на наведванне лясоў

16.03.2024 / 9:33

Nashaniva.com

Меры абмежавальнага характару дзейнічаюць у Пухавіцкім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці, а таксама Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. 

У рэгіёнах — 3-ці клас пажарнай небяспекі.

У названых рэгіёнах абмежаваны ўезд транспарта. Адпаведныя рашэнні прыняты райвыканкамам. Мера мае часовы характар.

На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна адсочваць інфармацыю аб увядзенні абмежаванняў на наведванне лясоў.

З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося ўжо 6 узгаранняў.

Чытайце таксама:

У Беларусі зафіксаваныя першыя лясныя пажары

Пасля зімовай спячкі ў Беларусі ўжо прачнуліся кляшчы

Да вясны ва ўсіх лясах паставяць відэакамеры

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула