Mark Formelle адчыніць у Расіі 42 новыя крамы

15 сакавіка ў ГРЦ «Афімол» у Маскве адбылося адкрыццё флагманскай крамы беларускага брэнда.

16.03.2024 / 14:30

Крама плошчай каля 200 квадратных метраў адкрылася ў абноўленай канцэпцыі. Гэта ўжо трэцяя інтэрпрэтацыя прасторы крам для расійскага рынку, піша New Retail.

У кампаніі распавялі аб выніках 2023 года, якія пацвярджаюць, што брэнду ўдалося замацавацца на новым рынку і нарасціць лаяльную аўдыторыю. За год продажы выраслі на 204%, а паток наведвальнікаў у два разы.

Першая крама маркі адчынілася ў РФ у 2014 годзе, аднак актыўнае развіццё брэнд пачаў пасля лютага 2022 года, калі з рынку сышла частка еўрапейскіх брэндаў і канкурэнцыя ў fashion сегменце аслабла.

Усяго на рынку Расіі дзейнічае 92 крамы ў 30 гарадах. За 2023 год было адкрыта 29 новых прастор. Гаворачы аб планах на 2024 год, у кампаніі называюць іх «амбіцыйнымі», — расійская сетка пашырыцца на 42 крамы. Пад брэндам Mark Formelle выпускаецца восем лінеек адзення.

Усяго сетка Mark Formelle аб'ядноўвае больш за 300 крамаў у Беларусі, Расіі, Казахстане і Узбекістане, анлайн-пакупкі ў інтэрнэт-краме і на ўсіх папулярных маркетплейсах.

Кампанія была створана ў 2009 годзе мужам і жонкай і партнёрамі па бізнесе Святланай Сіпаравай і Андрэем Серыкавым.

Чытайце таксама:

Mark Formelle да свята развесіў на вярбе жаночыя станікі ФОТАФАКТ

MarkFormelle зрабіў новую калекцыю разам з Мастацкім музеем

Mark Formelle выпусціла беларускамоўныя шкарпэткі для кожнага дня тыдня

Nashaniva.com