Жыхар Кобрына вырашыў адпомсціць уладальніку пральні і паклаў цагліны ў пральныя машыны
Але на гэтым мужчына не спыніўся.
16.03.2024 / 14:58
Жыхар Кобрына прабраўся ў акно, паклаў у барабаны пральных і сушыльных машын цагліны, камяні, а пасля запусціў абсталяванне ў працу. У выніку тэхніка стала цалкам непрыдатнай для выкарыстання.
Але на гэтым мужчына не спыніўся: ён падпаліў прамысловы прасавальны каток і рухавік сушыльнага барабана, а далей сякерай пасек тэхніку, мэблю і абсталяванне.
У выніку ўсю нанесеную шкоду ацанілі ў 89 тысяч рублёў.
Сваю віну мужчына не прызнаў. Тым не менш, суд вырашыў, што мужчына наўмысна знішчыў і пашкодзіў чужую маёмасць, прычым зрабіў гэта агульнанебяспечным спосабам, а дзеянні кобрынца пацягнулі прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры.
Прысуд — 9 гадоў пазбаўлення волі. Што было прычынай помсты, невядома.
Чытайце таксама:
ЖКГ-драма ў сям’і рыбака: шчупакі «памыліся» на 40 кубоў вады
Мужчына выкінуў дзвюх кошак з 8-га паверха, бо іх гаспадыня не паехала з ім адпачываць