Белгарад ізноў абстралялі. Адзін чалавек загінуў

Яшчэ 11 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, паведамляюць мясцовыя ўлады.

17.03.2024 / 16:57

Фота тут і далей: тэлеграм-канал губернатара Белгарадскай вобласці Вячаслава Гладкова

Як піша ў тэлеграм-канале губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў, 17 сакавіка Белгарад у чарговы раз абстралялі. Загінулы мужчына ў той момант быў на паркоўцы.

«Ад атрыманых ран ён памёр на месцы яшчэ да прыезду брыгады хуткай дапамогі. 11 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. 8 чалавек знаходзяцца ў гарадской бальніцы №2. У самым цяжкім стане — жанчына з асколачным раненнем грудной клеткі», — паведамляе губернатар.

На дадзены момант, па яго словах, у Белгарадзе розныя разбурэння выяўлены ў 36 кватэрах 17 шматкватэрных дамоў, 9 прыватных домаўладаннях, 12 аўтамабілях.

Расія тым часам працягвае абстрэльваць Украіну. Выбух сёння быў у Мікалаеве, ёсць пацярпелыя.

Чытайце таксама:

Расійскі Белгарад зноў трапіў пад абстрэл раніцай 16 сакавіка

Белгарад патрапіў пад абстрэл у першы дзень выбараў

У расійскім Белгарадзе з-за абстрэлаў закрылі гандлёвыя цэнтры і адмянілі заняткі ў школах

Nashaniva.com