Былога палітвязня затрымалі, калі ён прыйшоў адзначацца ў міліцыю
У Маладзечне 17 сакавіка падчас чарговага праходжання адзнакі ў мясцовым РАУС затрымалі былога палітвязня Паўла Пяскова.
17.03.2024 / 17:54
Павел Пяскоў. Фота: «Вясна»
Прычына — нібыта парушэнне рэжыму, паведамляе «Вясна».
Гэта ўжо другое яго затрыманне ад моманту вызвалення. Зусім нядаўна Павел адбываў 5 сутак паводле падобнага абвінавачання.
Павел — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне, на якой амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі. Пазней яго асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
У лютым стала вядома, што Павел цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК ушчэнт разграміў кватэру анархіста Рамана Халілава
ГУБАЗіК паведаміў аб затрыманні начальніка аддзела «Крыніцы»
У Гродне АМАП за ўдзел у пратэстах затрымалі дальнабойшчыка, які вярнуўся з Польшчы