Крэмль адмаўляе перамовы аб абмене Навальнага: Была толькі вылучана ідэя

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў адмаўляе перамовы наконт абмену Аляксея Навальнага пасля таго, як Уладзімір Пуцін заявіў, што гатовы быў да абмену, піша Бі-бі-сі.

18.03.2024 / 13:53

Фота: Markus Schreiber, AP

«Ён [Пуцін] распавёў пра тое, што была вылучана ідэя адным з людзей аб абмене Навальнага, на якую ён патэнцыйна пагадзіўся і пра гэта адразу ж сказаў таму, хто такую ідэю высунуў. Пуцін не казаў пра тое, што былі праведзеныя на гэты конт перамовы», — сказаў Пяскоў.

Уначы пасля прэзідэнцкіх выбараў Пуцін упершыню пракаментаваў паведамленні аб падрыхтоўцы абмену Навальнага, пра які раней распавядалі паплечнікі загінулага ў калоніі палітыка. Прэзідэнт Расіі пры гэтым першы раз назваў Навальнага па прозвішчы.

«За некалькі дзён да сыходу спадара Навальнага з жыцця мне некаторыя калегі — не супрацоўнікі адміністрацыі, а некаторыя людзі — сказалі, што ёсць ідэя абмяняць спадара Навальнага на некаторых людзей, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ў заходніх краінах», — сказаў Пуцін, адказваючы на пытанне амерыканскага журналіста.

«Вы можаце мне паверыць, можаце не: чалавек, які са мной казаў, яшчэ фразу не скончыў, а я сказаў: я згодны», — дадаў Пуцін, удакладніўшы, што быў згодны на абмен толькі пры адной умове: калі б Навальны не вярнуўся б у Расею.

Паплечніка Пуціна ў рэзкіх выразах абвінавацілі Пуціна ў цынізме і хлусні. Раней яны і СМІ згадвалі ў кантэксце верагодных перамоваў аб абмене бізнэсмэна Рамана Абрамовіча. Пяскоў цяпер нагадаў журналістам, што Пуцін не стаў называць «ні гэтага чалавека [якія казалі Пуціну пра абмен], ні іншых мадальнасцяў той ідэі, якая была вылучана».

Чытайце таксама:

Пуцін пракаментаваў смерць Навальнага. І сказаў, што быў згодны яго абмяняць

Навальны — адвакатцы ў 2023: «Баюся падацца параноікам, але, здаецца, у калоніі мяне прытручваюць»

Пуцін абмяркоўваў абмен Навальнага ўсяго за некалькі гадзін да яго гібелі

Nashaniva.com