Сілавікі затрымалі папулярнага гульнявога стрымера
Тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў відэа з затрыманым гульнявым стрымерам Віталём Казуновым, піша «Медыязона».
18.03.2024 / 14:35
На відэа мужчына кажа, што ў 2020 годзе ў фэйсбуку апублікаваў БЧБ-сцяг. Таксама ў 2017 годзе стрымер апублікаваў жартаўлівую фатаграфію — цемнаскурую жанчыну з нацысцкай сімволікай.
Аўтары канала сцвярджаюць, што на Казунова склалі два пратаколы: за сцяг і дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. У якім статусе знаходзіцца затрыманы і па якіх артыкулах яго абвінавачваюць, невядома.
Віталь Казуноў — стрымер і стваральнік ютуб-канала з аглядамі гульняў iXBT games. На канал падпісана 469 тысяч чалавек.
Чытайце таксама:
Жыхара Івацэвічаў асудзілі на паўтара года «хіміі» за каментар у бок міліцыянта
За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі супрацоўніка «Беларусбанка» да «хатняй хіміі»
Беларус, якога арыштавалі ў Арменіі праз вышук на радзіме, перадаў ліст з турмы