Мужчына ў Мінску дапамагаў незнаёмцу завесці машыну — аказалася, паўдзельнічаў ва ўгоне

У міліцыю звярнуўся мінчанін, які паведаміў, што ў двары жылога дома невядомыя спрабуюць завесці машыну, адзін з іх пʼяны.

18.03.2024 / 15:45

Міліцыянеры ўстанавілі, што 34-гадовы мінчанін ноччу ў стане алкагольнага апʼянення вяртаўся дадому, пры гэтым тузаючы ручкі прыпаркаваных аўтамабіляў. Адно аўто было адчынена, тады ён паспрабаваў яго завесці, аднак не атрымалася. 

Ён папрасіў маладога чалавека, які праходзіў міма, штурхануць аўто рукамі. Іншамарка пару разоў завялася, але так і не паехала. 

Распачата крымінальная справа за ўгон.

Чытайце таксама:

У Кітаі стварылі клон украінскай блогеркі, які прадае расійскія тавары

Дзяўчына хацела абыграць казіно. Яна ўлезла ў сумнеўную справу і страціла $1234

Расійскія махляры дураць галовы беларусам, паклікаўшы на падмогу Азаронка

Nashaniva.com