Каля Нацыянальнай бібліятэкі патануў мужчына

У вадаёме каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску па вуліцы Францыска Скарыны раніцай 18 сакавіка было знойдзена цела мужчыны, паведамляе МНС.

19.03.2024 / 09:33

Ілюстрацыйнае фота

Паведамленне ратавальнікам паступіла ў 8:42. Ратавальнікі дасталі са Сляпянкі 33-гадовага мужчыну.

Іншых падрабязнасцяў не прыводзіцца.

Nashaniva.com