У Мінску сутыкнуліся машына хуткай дапамогі і легкавік
Аўтамабіль хуткай дапамогі і легкавік сутыкнуліся 19 сакавіка на скрыжаванні вуліцы Максіма Багдановіча і праспекта Машэрава каля 7 гадзін раніцы.
19.03.2024 / 11:12
Паводле папярэдняй інфармацыі, 47-гадовы кіроўца аўтамабіля хуткай дапамогі пры перасячэнні на чырвоны сігнал святлафора сутыкнуўся з аўтамабілем «Джылі».
У ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі пашкоджанні.
Чытайце таксама:
Без пасведчання і на чужой машыне. У Жлобіне затрымалі 16-гадовага кіроўцу