Сёння матчы Кубка Гагарына пачнуцца з хвіліны маўчання ў памяць пра Канстанціна Кальцова
19.03.2024 / 14:3
19 сакавіка матчы 1/4 фіналу Кубка Гагарына пачнуцца з хвіліны маўчання ў памяць пра Канстанціна Кальцова. Пра гэта паведамляе прэс-служба КХЛ.
Заўзятары «Салавата Юлаева» арганізавалі сімвалічны мемарыял у памяць беларуса
А 17.00 магнітагорскі «Металург» прыме маскоўскі «Спартак», а СКА згуляе з екацярынбургскім «Аўтамабілістам».
Беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў шмат часу гуляў у Расіі, а апошнім часам быў асістэнтам у клубе «Салават Юлаеў», які выбыў у 1/8 фіналу Кубка Гагарына.
Чытайце таксама:
Журналіст пра смерць Кальцова: Цяжка ўявіць, што цяпер адчувае Сабаленка
Канстанцін Кальцоў загінуў у Маямі
У ЗША загінуў хакеіст Канстанцін Кальцоў — бойфрэнд Арыны Сабаленка