Канал беларускіх сілавікоў рэкламуе фэйкавы тэлеграм-канал Пуціна. Называюць «нашым прэзідэнтам»
Публікацыя вісіць на канале дагэтуль.
19.03.2024 / 15:58
Скрыншот з канала «Беларускі сілавік»
Учора ўвечары ў тэлеграм-канале «Беларускі сілавік», які, імаверна, вядуць супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, звязаныя з ГУБАЗіК або ўнутранымі войскамі, з'явіўся рэкламны допіс пра «адкрыццё тэлеграм-канала Пуціна». У допісе яго называюць «Прэзідэнтам» з вялікай літары і пішуць, што на яго «падпісаныя сотні тысяч нашых грамадзянаў».
Скрыншот з канала «Беларускі сілавік»
Насамрэч, гэта не першая памыйная рэклама ад гэтага канала. Летась «Беларускі сілавік» увогуле рэкламаваў «цуды лячэння ад раку з дапамогай кітайскага чаю».
Допіс з канала «Беларускі сілавік». Фота: tgstat
Сам канал «Беларускі сілавік» займае агрэсіўную прарасійскую пазіцыю, публікуе антыўкраінскія допісы і радуецца перамогам Расіі. Таксама там рэкламуюцца рэсурсы Z-ваенкораў, ГУБАЗіК і іншых беларускіх сілавікоў.
Чытайце таксама:
Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў
Гайдукевіч зноў выставіў у тэлеграм-канал нешта не тое
«Усе пракладачныя высеркі». Раскрылі, хто вядзе адзін з самых брудных каналаў лукашысцкай прапаганды