Ян Рудзік больш не віцэ-спікер Каардынацыйнай рады
Пачэснае месца заняла Вольга Павук.
19.03.2024 / 16:04
Фота: Каардынацыйная рада
Каардынацыйная рада падвяла вынікі галасавання на перавыбарах спікера і віцэ-спікера.
Андрэй Ягораў застанецца спікерам Каардынацыйнай рады да новага склікання. Выбары ў Раду пройдуць у канцы мая, паведамляе арганізацыя ў сваім тэлеграм-канале.
Намеснікам Ягорава становіцца Вольга Павук.
За Ягорава прагаласавала больш за палову складу КР, за Вольгу Павук — 25%.
Пакідае пасаду віцэ-спікера Ян Рудзік.
Чытайце таксама:
Блогер Ян Рудзік уступіў у Полк Каліноўскага