Арына Сабаленка ўсё ж згуляе на турніры ў Маямі

Тэнісістка Арына Сабаленка, некалькі гадоў сустракалася з Канстанцінам Кальцовым, што ўчора скончыў жыццё самагубствам, усё ж згуляе на турніры ў Маямі з 19 па 31 сакавіка. Раней паведамлялася, што яна нібыта адмовілася.

19.03.2024 / 19:31

Арына Сабаленка. Фота: Cetty Image

Пра ўдзел Сабаленкі ў турніры WTA-1000 у Маямі паведаміла Tennis Channel.

У той жа час падчас гэтага турніру спартсменка адмовіцца ад інтэрв'ю і прэс-канферэнцый.

Чытайце таксама:

«Відавочны суіцыд». Паліцыя Маямі пракаментавала смерць Канстанціна Кальцова

Журналіст пра смерць Кальцова: Цяжка ўявіць, што цяпер адчувае Сабаленка

Дзве трагедыі Сабаленкі. У 42 гады памёр бойфрэнд тэнісісткі, а да гэтага амаль у такім жа ўзросце — яе бацька

Nashaniva.com